Сёння ва ўстанове адбылося свята, прысвечанае знакавай даце 23 лютага.
Дарэчы, раней на ранішнік запрашаліся таксама і таты. Для іх ладзіліся асобныя конкурсы, спаборніцтвы, віктарыны і эстафеты. Але сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай мерапрыемства давялося праводзіць без тат. Аднак свята ёсць свята, яно радасны настрой, асабліва маленькім. Такім чынам, слова дзецям.
Арына СТАРАВОЙТ, 5 гадоў:
— Зраблю тату які-небудзь падарунак, бо тату люблю і шаную. Зазвычай я люблю рабіць падзелкі. Пакуль яшчэ не ведаю, што менавіта гэта будзе, але ўпэўнена, тату спадабаецца, і ён будзе шчаслівым і давольным.
Эльдар КАРПОВІЧ, 7 гадоў:
— Тату абавязкова павіншую з Днём абаронцаў айчыны. Падарунак трэба абавязкова падрыхтаваць. Але менавіта якім ён будзе, гэта сакрэт, над якім я пакуль яшчэ думаю.
Гэта важнае свята, тату спадабаецца.
Арцём ДРАКА, 6 гадоў:
— А я тату зраблю вялікі танчык. Тату падабаецца ваенная тэхніка. Тату заўсёды віншую 23 лютага, мы сустракаем свята разам.
Давід СМАЛЯКОЎ, 6 гадоў:
— Я зрабіў тату паштоўку. Праўда не падпісаў, бо пісаць пакуль не ўмею. Паштоўка прыгожая. Тата працуе ў магазіне. Віншую яго заўсёды. Калі вырасту, мару стаць рамоннікам тэхнікі і дапамагаць тату.
Аня ТРАПЯНОК, 6 гадоў:
— Для таты я прыгатавала малюнак. Намалявала дом, машыну, тату і мяне. Дома тату абавязкова падару. Люблю тату і маму. Яны ў мяне самыя лепшыя на свеце.
Глеб ШУГАЛЕЙ, 6 гадоў:
— Я люблю маляваць. Таму падрыхтую тату малюнак. Там будуць танчыкі і самалёты. Мой тата працуе ў лясгасе. І гэтую вось паштоўку, што ў маіх руках, я сам зрабіў. Таксама для дарагога таты!
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.