Бярэзінскія выратавальнікі адзначылі  наваселле

Date 04.08.2022 Man
Comment 1292
Бярэзінскія выратавальнікі адзначылі  наваселле

Сёння ў  г. Беразіно адбылося ўрачыстае адкрыццё новага пажарнага дэпо, якое было ўзведзена на ўскраіне горада і стала яго цудоўным упрыгожваннем. Ва ўрачыстасці прымалі ўдзел намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Кручанаў, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-маёр унутранай службы Аляксандр Худалееў, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Сяргей Лапановіч, старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук, генеральны дырэктар ААТ “Мінскпрамбуд” Алег Дашкевіч, дырэктар будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства №21 ААТ “Мінскпрамбуд” Віктар Смоўж, кіруючы састаў падраздзялення Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, ветэраны і юныя пажарныя-выратавальнікі.

У ходзе мерапрыемства шэраг супрацоўнікаў службы выратавання вобласці былі адзначаны медалямі  “За бездакорную службу ІІІ ступені”, нагруднымі знакамі “165 год пажарнай службы”, Ганаровымі граматамі і падзякамі старшыні Мінаблвыканкама.  У ліку адзначаных медалём і нашы землякі - камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», старшы прапаршчык ўнутранай службы Віталь Башарымаў, а нагрудным знакам “165 год пажарнай службе” - капітан унутранай службы Вольга Данэйка. Ушаноўваўся таксама і начальнік Бярэзінскага РАНС Мікалай Андрыевіч, які праслужыў ў органах і падраздзяленнях па МНС 37 гадоў і з гонарам завяршыў сваю службу.

У якасці падарункаў да наваселля Бярэзінскі РАНС атрымаў ключы ад аўталесвіцы ВЛ-30, а таксама сертыфікат ад раённага выканаўчага камітэта на 35 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і набыццё абсталявання.

Завяршыліся ўрачыстасці пераразаннем чырвонай стужкі, азнаямляльнай экскурсіі па дэпо і дэманстрацыяй парадку рэагавання сіл і сродкаў падраздзяленняў МНС пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ па ліквідацыі наступстваў дарожна-транспартнага здарэння і дэблакіроўкі пацярпелага.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

 Фото Елены ГРОМОВОЙ.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER