І ў 75 год – на рабочым месцы

Date 18.01.2023 Man
Comment 555
І ў 75 год – на рабочым месцы

Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначыў адзін са старэйшых працуючых да гэтага часу ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці Іван Анісімавіч Собаль. Так, сапраўды, ён і сёння не пакідае рабочага паста і з’яўляецца інжынерам па працаёмкіх працэсах аддзялення “Васілеўшчына” сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграМАЗ”.

Але не толькі гэтым адметны Іван Анісімавіч. Ён – кавалер двух працоўных ордэнаў: ордэна “Знак пашаны” і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, якія атрымаў за работу ў якасці кіраніка брыгады “Вяззе” тагачаснага саўгаса “Камунар”. Не менш слаўным быў і яго далейшы працоўны шлях, які ўключае ў сябе больш як 50-гадовы стаж служэння роднай зямлі. А яшчэ юбіляр – мнагадзетны бацька, які выгадаваў і паставі на ногі пецярых сыноў і дачок.

Шмат цёплых слоў пачуў сёння Іван Анісімавіч у свой адрас, атрымаў падарункаў і кветак. А віншавалі юбіляра і жадалі яму моцнага здароўя, працоўнага плёну і абавязкова зноў жа на рабочым месцы сустрэць сваё 80-годдзе першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Карына Аруцюнян, старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, намеснік дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце па сельскай гаспадарцы холдынга “БелаўтаМАЗ” Андрэй Зубар, дырэктар СУП “АграМАЗ” Валерый Цэдрык і старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Надзея Карняенка.

– Вельмі ўдзячны за такую ўвагу да мяне, - падзяліўся пачуццямі Іван Анісімавіч. – Такі вялікі атрад прадстаўнікоў улады прыбыў! Значыць, нездарма прайшлі гады майго жыцця, удалося пакінуць добры след у чалавечых душах. А для мяне заўсёды было самым галоўным – заставацца чалавекам. Спадзяюся, што атрымалася.

Мы далучаемся да віншаванняў. Моцнага Вам здароўя, Іван Анісімавіч. І няхай энгергія, якую Вы вылучаеце вакол сябе, будзе невычарпальнай!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER