Мерапрыемства сабрала нямала гледачоў, бо запрашэнні атрымалі члены сем’яў выратавальнікаў, ветэраны. Людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі.
Напачатку начальнік РАНС Іван Мазанік расказаў пра вынікі работы райаддзела за мінулы год. І першым павіншаваў прысутных. Ен уручыў сваім супрацоўнікам Ганаровыя Граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Эстафету шчырых слоў, павагі да прафесіяналізму і ўручэння ўзнагарод выратавальнікам пажарных працягнулі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, начальнік РАУС Андрэй Заяц, начальнік ваеннага камісарыяту Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў Сяргей Вярбіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Лучанок, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Аўрамчык, і інш.
Не забыліся прадаставіць слова для віншаванняў і ветэранам пажарнай службы. Былы начальнік РАНС Мікалай Андрыевіч падзякаў сввім былым калегам па службе за прафесіяналізм і адвагу, абвясціў хвіліну маўчання ў гонар супрацоўнікаў, якія загінулі у час службы.
Затым эстафету віншаванняў у гонар прафесійнага свята працягнулі мастацкія нумары актывістаў клуба юных выратавальнікаў пажарных “Сірэна” і артыстаў раённага цэнтра культуры.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.