Дысцыпліна, адказнасць і парадак

Date 26.07.2022 Man
Comment 651
Дысцыпліна, адказнасць і парадак

Дысцыпліна, адказнасць і адмысловы парадак падчас правядзення жніва ў нас куюцца яшчэ далёка да пачатку гэтай самай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі года – з пачаткам падрыхтоўкі глебы і азімай сяўбы, затым – у час рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі да ўборкі, з вывадам камбайна на палеткі.

Ужо тады бачыш, як механізатары з пачуццём вялікай адказнасці ставяцца да маючай адбыцца работы. Дадаў ім своеасаблівай урачыстасці і той факт, што на базе нашага сельгаспрадпрыемства сёлета праводзілася раённае свята “Зажынкі”.

А ўжо першыя дні ўборкі ўраджаю засведчылі аб тым, што і сёлета нашы камбайнеры, механізатары і вадзіцелі пакажуць добрыя вынікі.  Да прыкладу, азімы рапс (яго, як і азімы ячмень, мы ўжо поўнасцю ўбралі) на круг даў па 23,5 цэнтнера з гектара, а вырошчваўся ён на плошчы ў 176 гектараў. Культура гэтая, як адзначыў Прэзідэнт Беларусі ў час правядзення селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі, мае вялікую каштоўнасць не толькі для нашай эканомікі, а і эканомікі гаспадаркі.

Не менш прадукцыйна і ашчадна будзем мы ўбіраць і іншыя вырашчаныя культуры для таго, каб умацаваць стабільнасць рынку нашай рэспублікі, забяспечыць эканамічную бяспеку краіны і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень.

Юрый СУХОЦКІ,

дырэктар ААТ “Багушэвічы”.   

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER