І аднаўленне статка, і вялікае малако кулуарах

Date 10.03.2023 Man
Comment 851
І аднаўленне статка,  і вялікае малако кулуарах

Прозвішча Марыны Ждановіч добра ведаюць не толькі працаўнікі сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграМАЗ”, а і яе калегі з іншых гаспадарак Бярэзіншчыны.

Ведаюць як вопытнага спецыяліста жывёлагадоўчай галіны, цікавага чалавека і адказнага працаўніка. Марына Міхайлаўна працуе аператарам па штучным асемяненні кароў малочнатаварнай фермы “Васілеўшчына”.

Пагалоўе там утрымліваецца не вельмі вялікае, таму кожная жывёліна ў жанчыны заўсёды навідавоку, а значыць, з ёй праводзіцца своечасовая неабходная работа, якая не толькі вядзе да аднаўлення статка і росту яго колькасці, а і да павелічэння надояў і вытворчых паказчыкаў гаспадаркі ў цэлым.

Непрыкметная на першы погляд работа асемянатара заўсёды дае вялікую аддачу, а таму такія спецыялісты заўсёды карыстаюцца пашанай.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER