Мужчынскія клапатлівыя рукі

Date 10.03.2023 Man
Comment 739
Мужчынскія клапатлівыя рукі

Думку аб тым, што не бывае першачарговых і другарадных прафесій і што яны не дзеляцца на мужчынскія і жаночыя, даўно абвергнуў Аляксей Хацько сваім прыкладам і жыццём.

Выхаваная яшчэ матуляй у маленстве любоў да жывёлы і імкненне даглядаць яе прывялі яго ў 2000-м годзе ў жывёлагадоўлю, а дакладней, на малочнатаварную ферму “Красная Зорка” філіяла ТАА “Ома” в. Міхалёва.

Быў і даяром, а зараз заняты доглядам маладняку буйной рагатай жывёлы - цялятак ва ўзросце да трох месяцаў. Падабаецца мужчыну праца, якой ён займаецца, бо атрымлівае сапраўднае задавальненне, калі бачыць, як падрастаюць яго гадаванцы, набіраюць моц і вагу.


У яго групе налічваецца да 150 галоў. І кожнае цяля па выніках работы за люты прыбаўляла ў вазе па 800-850 грамаў у суткі.

 

 

 

 

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER