Ушаноўваюць лепшых сейбітаў

Date 24.05.2022 Man
Comment 783
Ушаноўваюць лепшых сейбітаў

Раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу заўсёды пільна сочыць за тэмпамі работы сельскіх працаўнікоў на той ці іншай адказнай кампаніі, і ніколі не прапускае магчымасць выказаць ім у чарговы раз словы падзячнасці за стараннасць і адданасць сваёй справе.

Вось і гэтымі днямі старшыня РК прафсаюза Марына Каўзуновіч разам з начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Карынай Аруцюнян і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справаах моладзі Галінай Сакалоўскай адправіліся да хлебаробаў, каб павіншаваць іх з працоўнымі дасягненнямі на сяўбе яравых культур.

Так, няпростай была сёлетняя веснавая кампанія, бо цяжкасці, якія падкідвала капрызнае надвор’е, наслаіваліся на неабходнасць завяршэння работы ў сціслы тэрмін спрыяльнага для сяўбы часу. І ў гэтай барацьбе механізатары і сейбіты выйшлі пераможцамі, у чарговы раз заваяваўшы сабе званне слаўных працаўнікоў. А іх было нямала ў кожным сельскагаспадарчым калектыве.

Выезд да працаўнікоў Брадца быў першым у ліку сустрэч з лепшымі мехаізатарамі пасяўной кампаніі. Аналагічныя сустрэчы адбудуцца і ў іншых сельгаспрадпрыемствах раёна. У цэлым жа плануецца адзначыць 18 найбольш актыўных і працавітых удзельнікаў каммпаніі. 

У ліку тых, хто годна змог супрацьстаяць цяжкасцям, і механізатары ААТ “Брадзец”, якія ўжо не першы год дасягаюць высокіх паказчыкаў у працы і не лічацца з часам, калі наступае адказная пара. Тут ёсць на каго палажыцца і даверыць самыя адказныя (ад якіх залежыць далейшы лёс усяго ўраджаю) участкі работы. Сярод такіх людзей, безумоўна, Віталій Філіповіч. Менавіта яму была даверана сяўба зерневых культур. Не менш адказным аказаўся фронт работ у яго калегі па працы Аляксандра Собаля – узорванне глебы. Ні адзін дзень рупіліся яны на сваіх энерганасычаных трактарах, адольваючы гектар за гектарам. Менавіта гэтых людзей і ўшаноўвалі шчырымі словамі падзякі і падарункамі прыбыўшыя ў гаспадарку госці. Неўзабаве аналагічны падарунак атрымае і трэці перадавік сяўбы з ААТ “Брадзец” – Валерый Стасевіч, які быў заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў, а зараз знаходзіцца на бальнічным.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER