Яны б маглі смела служыць у разведцы, але ў мірны час пра іх здымаюць кіно і серыялы, якія па напружанні і інтрызе не саступаюць ваенным баталіям. Таму назва гэтай прафесіі выклікае змешаныя пачуцці – ад сумесі небяспекі з адрэналінам да шалёнага авантурызму. Нехта пабойваецца іх рашучасці, другія хочуць быць падобнымі на іх, трэція абыходзяць бокам. Не здагадаліся, пра каго ідзе размова? Правільна! Пра "операў", чыя асноўная задача – шукаць злачынцаў.
Чым заняцца чалавеку, які выйшаў на пенсію значна раней за звычайных людзей? Былы начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, эксперт-крыміналіст Юрый Корык вырашыў для сябе вярнуцца на грамадзянскую спецыяльнасць, якую атрымаў яшчэ да работы ў міліцыі.
Делимся простыми советами, которые помогут сберечь энергоресурсы и семейный бюджет. Осень — самое время начать применять их на практике
Штогадовая акцыя ратавальнікаў “З клопатам пра бяспеку малой Радзімы” завяршылася у раёне правядзеннем тэматычнага мерапрыемства з удзельнікамі клуба “Сустрэча”. Гэты клуб наведваюць жанчыны залатога ўзроста з актыўнай пазіцыяй, якія жывуць па прынцыпе “жыцце цудоўнае ў любым узросце!”. На базе Бярэзінскага раённага цэнтра культуры акцыю правяла інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка. Яна расказала пра прычыны ўзгаранняў у раёне, прывяла “экзамен” па бяспецы. Разам мы ўспомнілі нумары экстрэнных службаў, паразважалі пра парадак дзеянняў пры пажары, пры ўзгаранні масла на пліце, а адна з жанчын – найбольш актыўная - атрымала ў падарунак аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні па стане на 3 кастрычніка ў гаспадарках раёна сяўба азімых культур праведзена на 64,2 працэнтах ад запланаванай плошчы, якая складае амаль 14 тысяч гектараў. Найбольшую частку плошчы азімага кліна зойме трыцікале – звыш пяці тысяч гектараў. Больш як на трох тысячах гектараў будзе высявацца азімае жыта, больш як па дзве тысячы займуць азімая пшаніца і азімы ячмень.
Не паспеў адгрымець фанфарамі ва ўстановах культуры Дзень пажылых людзей, як для маладых душой дзядуляў і бабуль адбылася яшчэ адна прыемная навіна.