Аляксандра Думная — «Міс Аграпрам — 2021»

Date 22.11.2021 Man
Comment 568
Аляксандра Думная — «Міс Аграпрам — 2021»

Першай у раёне гэты пачэсны тытул, ганаровую стужку, каштоўны сертыфікат, вядома, галоўны прыз – чароўную карону атрымала з рук старшыні райвыканкама Дзяніса Дзішука малады бухгалтар адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі райаграсэрвіс” у ходзе святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці на сцэне раённага цэнтра культуры.

– Я і зараз яшчэ паверыць не магу, што стала “Міс Аграпрам – 2021”, – расказвала ўсхваляваная Аляксандра адразу пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод, – бо гэта для мяне поўная нечаканасць. Аб больш арыгінальным і крэатыўным падарунку на прафесійнае свята я і марыць не магла! Дзякуй за гэта арганізатарам конкурсу прыгажунь аграпрамысловага комплексу – упраўленню райсельгасхарчу, райкаму прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якія паверылі ў нас і наладзілі сапраўднае шоу прыгажосці, грацыі, вытанчанасці, жаноцкасці і талентаў. Мне будзе цяжка забыцца на гэтыя хвалюючыя ўражанні, бо я прахадзіла на абцасах за гэты дзень больш, чым за цэлы год, навучылася рабіць майкап і сачыць за паставай, рызыкнула аднавіць пасля школы свае вакальныя здольнасці. Думаю, усе мае пачуцці і адкрыцці нікуды не знікнуць, а дапамогуць мне ўпэўнена і мэтанакіравана крочыць па жыцці і самаўдасканальвацца, не баяцца цяжкасцей і перашкод. А гэтага ўжо ні за якія грошы не купіш. Ужо зараз планую змяніць свой стыль адзення на працу!

Гэту перамогу над сабой я прысвячаю сям’і і маладому чалавеку, якія падтрымлівалі мяне ў час рэпетыцый і не далі саступіць з дыстанцыі, прысутнічалі на конкурсе і ведаюць, як мне было няпроста пераадолець і раскрыць сябе!

Фота Алена ГРОМАВА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER