Абараняць прыроду – значыць абараняць Радзіму

Date 27.01.2023 Man
Comment 469
Абараняць прыроду – значыць абараняць Радзіму

Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 27 студзеня 2003 года была ўтворана Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сёлетняя  дата – юбілейная:  спаўняецца 20 гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды мы сустрэліся з начальнікам Бярэзінскай МРІ Генадзіем Жукоўскім.

– Генадзій Мікалаевіч, нагадайце нашым чытачам пра асноўныя задачы, якія стаяць перад Дзяржінспекцыяй.

– У адпаведнасці з Палажэннем аб дзяржаўнай інспекцыі зазначу: Дзяржаўная інспекцыя

з'яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным органам, падпарадкаваным Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, зямель пад дзікарослай драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі); драўняна-хмызняковай расліннасцю, якая не ўваходзіць у лясны фонд, акрамя драўняна-хмызняковай расліннасці ў межах населеных пунктаў і ўключанай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; аховай, абаронай, ўзнаўленнем і выкарыстаннем ляснога фонду; вядзеннем рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства; вядзеннем паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Агульнае кіраўніцтва і кантроль за дзейнасцю Дзяржаўнай інспекцыі ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

– Вы ўзначальваеце інспекцыю больш за 9 гадоў. Паколькі год юбілейны, давайце прыгадаем Вашых паплечнікаў, якія неслі і нясуць службу на карысць Радзіме і экалагічнай сістэме планеты ў цэлым.

– У розны час у Бярэзінскай міжраённай інспекцыі працавалі на пасадзе кіраўнікоў: Уладзімір Кубар, Сяргей Лукашоў, намеснікамі начальніка інспекцыі – Васілій Гормаш, Сяргей Радкевіч, Вадзім Калянковіч. У якасці дзяржаўнага інспектара праходзілі службу Ілья Сахончык, Васілій Вусаў, Сяргей Чубкоў, Уладзімір Бурымскі.

У цяперашні час у інспекцыі працуюць: намеснікам начальніка – Дзмітрый Жукоўскі, старэйшымі дзяржаўнымі інспектарамі – Андрэй Антанчук, Алег Няхлебаў, інспектарам справаводства – Вікторыя Ашуркевіч (больш за 12 гадоў), вадзіцелямі – Андрэй Бародзіч, Андрэй Кажамякін. Штатная колькасць дзяржаўных грамадзянскіх служачых Бярэзінскай МРІ складае 4 супрацоўнікі.

– На якую тэрыторыю распаўсюджваюцца вашы паўнамоцтвы?

– У зоне адказнасці МРІ размешчаны два раёны – Бярэзінскі і  Чэрвеньскі. На тэрыторыі гэтых раёнаў знаходзяцца дзве юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку (Бярэзінскі і Чэрвеньскі лясгасы) і пяць юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца арандатарамі паляўнічых угоддзяў: Бярэзінскі і Чэрвеньскі лясгасы, Бярэзінскі і Чэрвеньскі БТПР, КВГУП «Валмянская паляўнічая гаспадарка».

– Ці шмат даводзіцца  выяўляць парушэнняў? Вядома, наша заканадаўства нацэлена на самую жорсткую барацьбу з браканьерамі.

– У 2022 годзе ў мэтах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкананнем законаў, рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны аховы і выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету, зямель, а таксама выканання даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных Дзяржаўнай інспекцыі на 2022 год, супрацоўнікамі Бярэзінскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі адказнасці праведзена 141 палявое мерапрыемства, выяўлена 148 парушэнняў, у тым ліку 31 парушэнне  Правілаў рыбалоўства; 8 парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі; 79 парушэнняў правілаў лесакарыстання; 30 іншых парушэнняў.

Летась ў праваахоўныя органы накіравана 17 матэрыялаў, па якіх узбуджана 10 крымінальных спраў. Канфіскавана і здадзена 13 кілаграмаў незаконна здабытай дзікамясной прадукцыі, 44 кілаграмы незаконна здабытай рыбы. У ходзе правядзення палявых кантрольных мерапрыемстваў канфіскавана 166 сетак агульнай даўжынёй  4310 метраў, 79 іншых забароненых прылад рыбалоўства. Канфіскавана 5 адзінак агнястрэльнай зброі, у тым ліку 4  незарэгістраваных.

Сума накладзеных штрафаў па матэрыялах інспекцыі ў 2022 годзе склала 78,86 тысячы рублёў, сума прад'яўленага парушальнікамі ўрону, нанесенага навакольнаму асяроддзю, склала 30,80 тысячы рублёў.

– Дзякуй за гутарку. Са святам!

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Комментарии   

# Поздравление коллективаИрина Петренко 27.01.2023 14:30
Як былы работнik iнспеkцыi, якi таксама 7 год аддала справе аховы роднага краю вiншую Вас
3 юбілеем слаўным, 20 год!
Віншаванне шчырае Вам шлю.
Хай жыццёвыя мінаюць буры,
Толькі сонца — ў Ваш цудоўны дом.
Хай жа будзе радасным і добрым
Творчы і жыццёвы шлях далей,
Плёну, шчасця, моцнага здароўя,
Светлым будзе кожны новы дзень!


Ipina Petrenko
Ответить